Беларуская мова

АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ 
ДА ВЕДАЎ, УМЕННЯЎ І НАВЫКАЎ
ВУЧНЯЎ 1 КЛАСА:

  • разумець агульны змест твора, вылучаць словы і выразы, якія перашкаджаюць разуменню зместу праслуханага тэксту;
  • прагназаваць змест тэксту па ілюстрацыях, суадносіць паслядоўнасць падзей з малюнкавым радам;
  • вызначаць дзеючых асоб. суадносіць дзеючую асобу і ўчынак;
  • адказваць на пытанні па змесце пачутага ці прачытанага, весці элементарны дыялог паводле прапанаванай сітуацыі;
  • ужываць у адпаведнасці з маўленчай сітуацыяй этыкетныя словы і выразы;
  • правільна вымаўляць гукі ў словах і фразах;
  • асэнсавана чытаць па складах словы і сказы, пададзеныя ў падручніку.

    4 ЧВЭРЦЬ

    НАШ ГОРАД.                                                
    ПОМНІК - памятник                                              
    ВУЛІЦА - улица                                                       
    КВАТЭРА - квартира                                                 
    ПАКОЙ - комната                                        
    ПАВЕРХ - этаж                                                                  
    ШМАТПАВЯРХОВЫ - многоэтажный                                                              
    ЦЭГЛА - кирпич
    ЦАГЛЯНЫ - кирпичный
    ПЛОШЧА - площадь

    НАША НАВАКОЛЛЕ.
    КРЫНІЦА - родник                                            
    УЗГОРАК, ПАГОРАК - возвышенность, холм                                                       
    ГАЙ - роща                                                                                      
    ПЕЧКУРЫ - пескари                                                                  
    ЛАГЧЫНА - лощина                                                             
    НАВАКОЛЛЕ - окрестность

   3 ЧВЭРЦЬ

Я І МАЕ СЯБРЫ. ЗАНЯТАК У ВОЛЬНЫ ЧАС.
АРЭЛІ - качели
ПАДАБАЕЦЦА - нравится
ГУЛЯЦЬ - играть


Я І МАЕ СЯБРЫ. ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ.
ПАДАРУНАК - свята
ЛАСУНАК - лакомство
ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ - день рождения
СВЯТА - праздник
АБРУС - скатерть
ЧАСТАВАЦЬ - угощать
ЗАПРАСІЎ - пригласил
ВІНШУЮ - поздравляю

Я І МАЕ СПРАВЫ. У ДОМЕ (ХАЦЕ).
СПРАВЫ - дела
КЛОПАТ - забота
ТУРБОТЫ - хлопоты
АБАВЯЗАК - обязательство
ПАМОЧНІЦА - помощница
ПАМОЧНІК - помощник
ГАСПАДЫНЯ - хозяйка
НЕМАЎЛЯ - младенец
СМЕЦЦЕ - мусор


Я І МАЕ СПРАВЫ. НА ВУЛІЦЫ (У  ДВАРЫ).
ГУЛЯЦЬ - играть
ГАСПАДЫНЯ - хозяйка
ЦАЦКА - игрушка
КОЛА - колесо
ЦІКАЎНАСЦЬ - любопытство
ЛЮСТЭРКА - зеркало
АБАРАНАК - бублик
РЭЧЫ - вещи
ПОЎСЦЬ - шерсть
ГУШКАЦЦА - кататься


Я І МАЕ СПРАВЫ. У КРАМЕ.
КРАМА - магазин
БОХАН ХЛЕБА - буханка хлеба
ВЯРШКІ - сливки
СМЕТАНКОВАЕ МАСЛА - сливочное масло
АЛЕЙ - подсолнечное масло
РАЗЫНКІ - изюм
ЦУКЕРКІ - конфеты
ЦУКАР - сахар
ГРОШЫ - деньги
РЭШТА - сдача

Я І МАЕ СПРАВЫ. НА ПОШЦЕ.
ПОШТА - почта
ПАШТАЛЬЁН - почтальон
ПАШТОЎКА - открытка
ЧАСОПІС - журнал
ПАШТОВАЯ СКРЫНЯ - почтовый ящик
ТЭЛЕГРАМА - телеграмма
НАВІНЫ - новости

 ПАЎТАРЭННЕ ВЫВУЧАНЫХ СЛОЎ

 

Я І НАВАКОЛЬНЫ СВЕТ. НАДВОР'Е. З'ЯВЫ ПРЫРОДЫ.
НАДВОР'Е - погода
ХМАРА - туча
ВОБЛАКА - облако
МАЛАНКА - молния
ПАРАСОН - зонт
ВЯСЁЛКА - радуга
ЗОРКА - звезда
ДОЖДЖ - дождь
КРОПЛЯ - капля
АДЛІГА - оттепель
ЗАВЕЯ, ЗАВІРУХА - метель
СОНЕЙКА - солнышко

Я І НАВАКОЛЬНЫ СВЕТ. ПОРЫ ГОДА І ЗАНЯТКІ ЛЮДЗЕЙ.
АРАЦЬ - пахатьШПАК - скворец
ШПАКОЎНЯ - скворечник
САДАВІНА - фрукты
ГАРОДНІНА - овощи
ЗАХОЎВАЦЬ - сохранять
ДАГЛЯДАЦЬ - досматривать, ухаживать
ПЕРААПРАЦОЎВАЦЬ - перерабатывать
ЗБОЖЖА - зерно

Я І НАВАКОЛЬНЫ СВЕТ. Я І ЖЫВЁЛЬНЫ СВЕТ. Я І РАСЛІННЫ СВЕТ.
СВЕТ - мир
РАСЛІНЫ - растения
ЖЫВЁЛА - животное 
ДРЭВА - дерево
ШПАК - скворец
КВЕТКА - цветок
ШПАКОЎНЯ - скворечник 
БЭЗ - сирень
БУСЕЛ - аист  
РАМОНАК - ромашка  
БУСЛЯНЯ - аистёнок  
ВАЛОШКА - василёк
БУСЛЯНКА - гнездо аиста 
ПРАЛЕСКА - подснежник
ЗУБРАНЯ - детёныш зубра  
РУЖА - роза
ВАВЁРКА - белка
СЛАНЕЧНІК - подсолнух 
ВОЖЫК - ёжик
ЗВАНОЧАК - колокольчик
ДЗІК - дикий кабан
ДЗЬМУХАВЕЦ - одуванчик
КАЧКА - утка 
СУНІЦЫ - земляника
ЗЯЗЮЛЯ - кукушка    
ПАРЭЧКІ - смородина
КРЫЖАДЗЮБ - клёст
МАЛІНЫ - малина
КНІГАЎКА -  чибис
ЧАРНІЦЫ - черника
ВЕРАБЕЙ - воробей   
АГРЭСТ - крыжовник



Тэст:  Праверым веды!

Сёння, 17.01.2014,тэма уроку: Заняткі ў вольны час. Новыя словы: лялька, цацкі, рыдлёўка, харч, посуд, запалкі, відэлец.
Cёння, 10.01.2014.





Сёння знаёмiмся з беларускімi гульнямi. 

Новыя словы: гульня, лічылка, карагод, хованкі, рэха.Вучым беларускiя гульнi:


Гульня «ЗАМАРОЖАНЫЯ»


Дзеці выбіраюць Дзеда Мароза па лічылцы:
Дзед Мароз, 
Дзед Мароз
Бабу снежную прынёс. 
Баба, баба, снегавуха,
Не хапай мяне за вуха!
I разбягаюцца па пляцоўцы. Дзед Мароз бяжыць за імі і імкнецца дакрануцца да каго-небудзь рукой, замарозіць. Замарожаны павінен спыніцца і расставіць рукі ў бакі. Гульня заканчваецца, калі будуць замарожаны ўсе дзеці. Затым выбіраюць новага Дзеда Мароза і пачынаюць гульню спачатку.Правілы гульні: замарожанае дзіця павінна расставіць рукі ў бакі і не рухацца.

Гульня «КАЛЯДА»



3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца Каляда і старэйшы. Дзеці ўтвараюць паўмесячык, кожны трымае ў руках падарунак (цацкі, малюнкі...) Калядзе.Старэйшы прамаўляе:Ехала Каляда з ПолацкаУ маляваным вазочку,На вароненькім канёчку,Заехала Каляда...Старэйшы называе  імя ўдзельніка гульні. Каляда пытаецца ў яго, напрыклад: «Васіль, Васіль, чым  даруеш Каляду?» Хлопчык называе свой падарунак і аддае яго Калядзе. Каляда гаворыць: «Дзякуй табе за твой добры падарунак». (Можна прапанаваць дарыць Калядзе “фізкультурныя” падарункі» — розныя практыкаванні.) Гэтак называецца імя кожнага дзельніка гульні. Напрыканцы Каляда прамаўляе: «А зараз я зраблю вам такі падарунак, які ні за золата, ні за грошы не купіш. Адгадайце, што гэта?» Дзеці пачынаюць агадваць. А Каляда гаворыць: Давайце праспяваем калядную песню. Яе за грошы не купіш!» Дзеці спяваюць калядную песню, Каляда скача, падбіраючы пад мелодыю розныя рухі. 

Гульня «КАЗЁЛ»


3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраюцца казёл і дзед. Казёл не павінен ведаць, хто з удзельнікаўгульні абраны на ролю дзеда. Дзеці утвараюць паўмесячык, у сярэдзіне якога стаіць казёл, і вядуць дыялог.
Дзеці.-- Дзе ты хадзіў, казёл? Дзе бадзяўся, казёл?
Казёл.-- Хадзіў я па лясах, па палях.
Дзеці.-- Чаму цябе там ваўкі не елі?
Казёл.-- Не баюся я ні ў лесе ваўкоў,  Hi ў полі стральцоў. Толькі баюся старога дзеда.
Пасля гэтых слоў дзеці моцна рамаўляюць: «Дзед, лаві казла!» Дзед пачынае лавіць казла, які імкнецца дабегчы да вызначанай мяжы. Калі дзед зловіць яго, то будзе выконваць ролю казла, калі  не — выбіраецца новы дзед. Перад гульнёй  пазначаецца мяжа, за якой казёл будзе ў небяспецы.


Гульня «МЯДЗВЕДЗЬ»



Выбіраецца мядзведзь (мішка), важак, музыка. Узяўшыся за рукі, дзеці ўтвараюць паўмесячык. Ва­жак прыводзіць мядзведзя ў памяшканне і вядзе яго да дзяцей. Побач стаіць музыка з бубнам. Важак прамаўляе:—Мішка, павесялі народ! Пака жы нам, як жанчыны хлеб месяць.

Мішка паказвае. Дзеці паўтараюць усе яго рухі.
—Пакажы, як яны ідуць на поле працаваць?
Мішка ледзь ідзе, спыняецца, слухае, углядаецца ў неба, нюхае (дзеці робяць тое самае).
 Ну-ка, мішка, пакажы, як яны ідуць з поля дадому.
Мішка ідзе хутка, нават подбегам.
— Пакажы, як мужык дровы коле. Як касу нясе. Як косіць і г.д.
Важак прамаўляе:
—Дзякуй, мішка, павесяліў на­род. Пайшлі.
Хоча вывесці мядзведзя, але той не ідзе, упіраецца.
Дзеці, мішка вельмі любіць вясёлыя народныя гульні.Мядзведзь і важак становяцца ў круг, вызначыўшы новага ва­жака і мядзведзя. Кожны важак і мядзведзь уносяць новыя элемен­ты ў гульню. Для таго каб дзеці развівалі творчую фантазію, можна прапанаваць ім загадзя размер- кавацца па парах і падрыхтаваць новыя дзеянні.




2 ЧВЭРЦЬ
Я І МАЯ ШКОЛАВУЧЭБНЫЯ ЗАНЯТКІ (учебные занятия).
Вучымся вымаўляць гук  [ч ]. 
ДОШКА - доска
КРЭЙДА - мел
АНУЧКА - тряпочка
ПАПЕРА - бумага
ЗАНЯТКІ - занятия
ПРАЦА - труд
МАЛЯВАННЕ - рисование
ЧАЛАВЕК І СВЕТ - человек и мир
МАТЭМАТЫКА - математика
ЧЫТАННЕ - чтение

Я І МАЯ СЯМ'Я. МАЕ СВАЯКІ. (мои родственники).
Вучымся вымаўляць спалучэнне гукаў  [шч ]. 
СВАЯКІ - родственники
ДЗЕД (ДЗЯДУЛЯ) - дедушка
БАБУЛЯ - бабушка
ТАТА - папа
БАЦЬКА - отец
БАЦЬКІ (націск на апошні склад) - родители
ДАЧКА (націск на апошні склад) - дочка
УНУК - внук
УНУЧКА - внучка
СЯСТРА - сестра

Я І МАЯ СЯМ'Я. МАЯ КВАТЭРА. ( моя квартира).
Вучымся вымаўляць  гук  [р ]. 
ПАДЛОГА - пол
СТОЛЬ - потолок
ДЗВЕРЫ - дверь
МЭБЛЯ - мебель
ДЫВАН - ковёр
КАНАПА - диван
ШАФА - шкаф
ЛОЖАК - кровать
ЛЮСТЭРКА - зеркало
ТЭЛЕВІЗАР - телевизор
ТЭЛЕФОН - телефон
  
Я І МАЯ СЯМ'Я. РЭЖЫМ ДНЯ.
РАНІЦА - утро
ДЗЕНЬ - день
ВЕЧАР - вечер
ГАДЗІНА (націск на другі склад) - час
ХВІЛІНА (націск на другі склад) - минута
ГАДЗІННІК - часы
ЧАС - время
ВЯЧЭРА - ужин
СНЯДАНАК   (націск на другі склад) - завтрак

ЗАДАННІ НА ПАЎТАРЭННЕ ВЫВУЧАНЫХ СЛОЎ

САДАВІНА, ГАРОДНІНА, ЯГАДЫ



РЭЧЫ



Я І МАЯ СЯМ'Я. АСАБІСТАЯ ГІГІЕНА. 
Вучымся вымаўляць  гук [ц'], [дз']
РУЧНІК - полотенце
ЛЮСТЭРКА - зеркало
НАСОЎКА - носовой платок
РАСЧОСКА (ГРЭБЕНЬ) - расчёска
ТВАР - лицо


Я І МАЯ СЯМ'Я. АДЗЕННЕ І АБУТАК (одежда и обувь).
ШКАРПЭТКІ - носки
ХУСТКА - платок
СУКЕНКА - платье
СПАДНІЦА - юбка
ПАЛІТО - пальто
КАПЯЛЮШ - шляпа
ФУТРА - шуба
КАШУЛЯ - рубашка
ЧАРАВІКІ - ботинки, туфли
ГУЗІК - пуговица
КАМІЗЭЛЬКА - жилетка
ШТАНЫ - брюки
ВАЛЁНКІ - валенки  

 ВУЧЫМСЯ СЛУХАЦЬ І АДКАЗВАЦЬ:
Я І МАЕ СЯБРЫ. БЕЛАРУСКІЯ ІМЁНЫ.
  Ведаць назву свайго імя, імёны сваякоў, аднакласнікаў па-беларуску; на весці суразмоўніцтва з выкарыстаннем вывучанай лексікі на адпаведную тэму.

Я І МАЕ СЯБРЫ. БЕЛАРУСКІЯ ГУЛЬНІ.
СЯБРЫ - друзья
ГУЛЬНІ - игры
ЦАЦКІ - игрушки
КАРАГОД - хоровод
ХОВАНКІ - прятки

Сёння,20.12.2013, вывучылi беларускiя iмёны.

 Як вымаўляюцца імёны і прозвішчы дзяцей нашага класа і ўласныя.
Лічылка на памяць:
Ля Яўгена села Лена,
Ля Генадзя села Ядзя.
Каля Зосі - два Антосі.
Каля Янкі - тры Святланкі.
Каля Сашы - тры Наташы.
Колькі тут дзяўчат усіх?
Колькі хлопчыкаў ля іх?
Хочаш ведаць - не сядзі,
Сам цяпер лічыць ідзі!




Пазнаёмiлiся з казкай "Як Васіль змея перамог"

Было яно ці не было, праўда ці няпраўда,— паслухаем лепш, што казка кажа.

Ну дык вось. Прыляцеў у адзін край страшэнны змей. Выкапаў ён сярод лесу ў гары глыбокую яму і лёг адпачываць.
Доўга ён адпачываў ці нядоўга — ніхто таго не памятае. А як устаў, дык адразу на ўвесь край закрычаў:
— Гэй, людзі — мужыкі і кабеты, старыя і малыя,— насіце мне кожны дзень даніну: хто гавядзіну, хто бараніну, а хто — свініну! Хто прынясе, той жыць будзе, а хто не — таго змей праглыне!
Напалохаліся людзі, пачалі насіць змею даніну.
Насілі, насілі, а потым глядзяць — і насіць няма чаго. Чыста згалелі. А змей быў такі, што без даніны не
мог пражыць і гадзіны. Пачаў ён тады сам па вёсках лятаць, людзей хапаць — у нару да сябе цягаць...
Ходзяць людзі як непрытомныя, галосяць, не ведаюць, як ад ліхога змея збавіцца. Ніхто не можа даць яму рады, бо сіла ў змея такая, што кожнага з ног збівае.
А жыў у тым краі адзін чалавек. Не сказаць каб дужы, але смелы і здагадлівы. Звалі яго Васіль.
Аднойчы Васіль і кажа суседзям:
— Ну што ж, паспрабую хіба я са змеем сілаю памерацца!
— Дзе табе з ім сілаю мерацца! — адказваюць суседзі.— Дарэмна толькі загінеш.
— Нічога,— кажа Васіль,— у яго сіла, а ў мяне розум. Паглядзім, што мацней.
Запрог ён каня, узяў тоўстую доўбню і паехаў у лес да змея.
Убачыў яго змей, вытрашчыў свае зялёныя вочы і пытаецца:
—. Чаго ты сюды прыехаў з гэтаю доўбняю?
— Цябе біць! — адказвае Васіль.
— Бач ты яго! — здзівіўся змей.— Уцякай лепш, пакуль не позна, бо як дыхну, як свісну, дык на нагах не ўстаіш, за сем вёрст адляціш!
Усміхнуўся Васіль і кажа:
— Не хваліся дарэмна, пудзіла ты старое,— я не такіх бачыў! Яшчэ паглядзім, хто з нас мацней свісне. Ну, свішчы!
Засвістаў змей, ды так моцна, што аж лісце з дрэў ласыпалася, лес зашумеў. А Васіль за дуб ухапіўся, стаіць сабе і хоць бы што.
— Э,— кажа ён,— глупства! Хіба так свішчуць? Паслухай лепш, як я свісну. Толькі раю — завяжы сабе вочы, бо адразу наверх павылазяць.
Збянтэжыўся змей. «Можа, і праўда,— думае,— лепш завязаць вочы».
Завязаў ён вочы анучаю.
— Ну, цяпер свішчы сабе!
Узяў Васіль доўбню, размахнуўся ды як свіснуў змею па галаве, дык у таго аж іскры з вачэй пасыпаліся,
Ачухаўся змей, дзівіцца на Васіля:
— Няўжо ты дужэйшы за мяне? Не можа таго быць! Давай яшчэ раз сілу паспрабуем.
— Давай,— згаджаецца Васіль.
Схапіў змей камень, сціснуў лапамі, ды так моцна, што аж пыл пасыпаўся.
— Нічога дзіўнага! — смяецца Васіль.— Вось ты паспрабуй сціснуць камень так, каб з яго вада палілася.
Развязаў Васіль торбу, выняў свежы сыр і сціснуў яго на ўсю сілу — сыроватка так і палілася...
Бачыць змей — Васіль і праўда дужэйшы за яго. Напалохаўся ён і кажа:
— Прасі ў мяне што хочаш, я табе ўсё дам.
— Нічога мне не трэба,— адказвае Васіль.— У мяне дома ўсяго больш, як у цябе.
— Не можа быць! — не верыць змей.
— Не верыш, дык паедзем паглядзім.
— Добра, паедзем.
Селі на воз і паехалі.
Тым часам у дарозе змею захацелася есці. Убачыў ён чараду валоў пры лесе і кажа да Васіля:
— Схадзі злаві вала, перакусім трохі.
Пайшоў Васіль у лес і пачаў лыкі драць.
Чакаў, чакаў змей — няма ні Васіля, ні вала. Прыйшоў ён сам у лес.
— Што ты так доўга тут робіш? — пытаецца ў Васіля.
— Лыкі дзяру.
— Навошта?
— Хачу вяровак навіць ды на абед валоў з пяць злавіць...
— Навошта нам пяць валоў? Хопіць і аднаго!
Схапіў змей вала за карак і павалок да воза.
— А ты,— кажа Васілю,— прынясі дроў вала смажыць.
Сеў Васіль у лесе пад дубам і сядзіць сабе, люлькаю пыхкае.
Чакаў, чакаў яго змей — не дачакаўся. Зноў прыходзіць да Васіля.
— Што ты так доўга тут робіш?
— Ды вось выбіраю дубы таўсцейшыя — хачу адразу з дзесятак прынесці.
— Навошта нам дзесяць дубоў? Хопіць і аднаго!
Вырваў змей самы тоўсты дуб і панёс да воза.
Засмажыў вала і кліча Васіля частавацца.
— Э,— кажа Васіль,— што з аднаго вала за наедак? Гэта мне на раз укусіць. Еш сам.
З'еў змей вала, і паехалі далей.
Пад'ехалі да Васілёвай хаты. Убачылі дзеці здалёк бацьку і закрычалі ад радасці:
— Тата едзе! Тата едзе!
А змей недачуў і пытаецца:
— Чаго там дзеці крычаць?
— А гэта яны радуюцца, што я цябе ім на абед вязу. Яны ў мяне даўно галодныя.
Спалохаўся змей, саскочыў з воза і як дуж кінуўся наўцёкі.
Але не разглядзеў дарогі — трапіў у балота. А балота было такое, што і дна не дастаць.
Праваліўся змей у балота ды там і захлынуўся.


Сёння, 13.12.2013, вучылiся  адказваць на пытаннi, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць вывучанныя словы па тэме "Адзенне" пры канструяванні сказаў. 


Сёння, 06.12.2013вучылiля  адрозніваць беларускае маўленне ад рускага на слых, пазнаёмiлiся з прадметамi асабiстай гігіены.


1 ЧВЭРЦЬ

НАША МОВА.                                                
ПАДРУЧНІК -учебник                                                  
СШЫТАК - тетрадь                                                        
НАСТАЎНІК - учитель                                                  
КАЛІ ЛАСКА - пожалуйста                                          
КОЛЕР - цвет                                                                   
СУКЕНКА - платье                                                               
ЦУКЕРКА - конфета
ЖУРАВІНЫ - клюква
БУСЕЛ - аист
БУЛЬБА - картофель
ЦЫБУЛЯ - лук
 ЦУКАР - сахар

 АГАРОД.
  Вучымся вымаўляць гук  [г ].        
АГУРКІ - огурцы
АГРЭСТ - крыжовник
АЖЫНЫ - ежевика  
БУРАК - свёкла
 ГАРБУЗ - тыква
БУЛЬБА, ЦЫБУЛЯ

 Я І МАЯ ШКОЛА. ВУЧЭБНЫЯ РЭЧЫ (учебные вещи).
НАЖНІЦЫ - ножницы
ФАРБЫ - краски
ГУМКА - ластик (стирка)
АЛОВАК - карандаш
КАЛЯРОВЫЯ АЛОЎКІ - цветные карандаши
ПЭНДЗЛІК - кисточка
ПАДРУЧНІК, СШЫТАК


Я І МАЯ ШКОЛАШКОЛЬНЫЯ ПАМЯШКАННІ. (учебные помещения)
ПЕРАПЫНАК - перемена
БІБЛІЯТЭКА - библиотека
ВЕРШ - стихотворение
ГАЗЕТА - газета
ЧАСОПІС - журнал
ВЯСЁЛКА - радуга
КАЗКА - сказка
СТАЛОВАЯ - столовая
ВІДЭЛЕЦ - вилка
ЛЫЖКА - ложка
ТАЛЕРКА - тарелка
СУРВЭТКА - салфетка
ШКЛО - стекло
ШКЛЯНКА - стакан
НАСТАЎНІЦКАЯ - учительская
СПАРТЫЎНАЯ ЗАЛА - спортивный зал  На уроках мы с детьми слушаем сказки на белорусском языке. И у нас стало традицией петь песню про Дзеда-Барадзеда. Можете её послушать и спеть вместе с детьми.
(Эту песню очень полюбил Тимофей Р., )


Сёння, 28 лiстапада, на уроку прайшлi тэму "Рэжым дня", вывучылi верш i новыя словы.





Сёння, 22 лiстапада, мы прайшлi тэму "Мая квартэра".